Для працы дадатку неабходны правы СУПЕРКАРЫСТАЛЬНІКА!
Кароткае апісанне:
-----------------
Зялёныя - дадаткі, у якіх знойдзены дазволы на праверку ліцэнзіі, найчасцей менавіта іх і трэба патчыць;
Жоўтыя - для гэтых дадаткаў у тэчцы /sdcard/LuckyPatcher/ ёсць карыстальніцкія патчы, што яны робяць, звычайна напісана ўнутры іх;
Блакітныя - гэта дадаткі, у якіх выкарыстоўваецца рэклама ад Google, можна паспрабаваць схаваць рэкламу з дапамогай патчаў;
Фіялетавыя - гэты дадатак знаходзіцца ў загрузным лісце, г.зн. да яго будзе ўжывацца патч пры загрузцы Вашай прылады;
Чырвоныя - у гэтым дадатку не было знойдзена простага ўказання на што-небудзь, але ў ім можа быць праверка ліцэнзіі ці рэклама, лечыцца дасведчаным шляхам, ужываючы адпаведныя патчы і назіраючы за вынікам (найчасцей праверка ліцэнзіі ў такіх дадатках бывае, калі яно з дзвюх частак - праграма+дадатак ключ);
Памаранчавыя - гэта сістэмныя дадаткі. Будзьце вельмі абярэжлівыя, калі здзяйсняючы якія-небудзь дзеянні з такімі дадаткамі, бо яны з'яўляюцца часткай сістэмы і вынік можа апынуцца вельмі сумным (заўсёды рабіце рэзервовыя копіі адпаведнымі праграмамі).;
Загрузны ліст - спіс дадаткаў, да якіх будуць ужывацца патчы пры загрузцы прылады. На дадзены момант, функцыя састарэла, бо ўсе змены, якія вы робіце з дадаткамі захоўваюцца ў ODEX і нікуды дзецца не могуць, такім чынам і падстрахоўвацца дадаючы дадаткі ў загрузны ліст, не трэба. Гэта можа спатрэбіцца толькі ў адным выпадку, калі карыстацкі патч змяняе бібліятэкі ".so" дадаткі, але тады ў самым патчы будуць указанні, што трэба дадаць дадаткі ў загрузны ліст;
Канюшына - азначае, што з дадаткам вырабляліся якія маніпуляцыі з дапамогай патчара. Да прыкладу, калі гарыць канюшына, але згашана зорка, значыцца odex-файл са зменамі створаны не быў, але быў прапатчаны далвік кэш дадатку, яго бібліятэкі ці зменены актывіці ды дазволы.
Зорка - азначае, што дадатак зменены і ўсе змены зафіксаваны ў файле ODEX для яго. Для таго, каб аднавіць дадатак у выточны арыгінальны стан дастаткова выбраць у кантэкставым меню "Выдаліць ODEX са зменамі". Калі такі дадатак з зафіксаванымі зменамі будзе выдалены не Lucky Patcher-ам, тады ў сістэме, звычайна ў тэчцы /data/app/, застанецца файл ".odex" з назвай пакета дадатку. Гэта прывядзе да таго, што пры спробе паставіць дадатак нанава, сістэма адкажа пра недахоп памяці, якой насамрэч дастаткова. Вырашыць такую праблему вельмі проста. Дастаткова адзін раз запусціць Lucky Patcher, і ён сам выдаліць невыкарыстоўваны ".odex" файл, пасля чаго можна спакойна ўсталяваць дадатак. Калі гэта не дапамагло, можна паспрабаваць вырашыць праблему праз "Меню->Развязак праблем->Ачыстка ўсіх фіксаў (odex) і рэзервовых копій". Гэта прывядзе ўсе вашы дадаткі ў зыходны выгляд і ачысціць іншае смецце ад Lucky Patcher-а.
Інструкцыі:
--------------
Калі Lucky Patcher робіць які-небудзь патч, ён аўтаматычна завяршае працу дадатку-мэты, але, на жаль, гэта працуе не ва ўсіх. У некаторых людзей дадатак працягвае працаваць і занесеныя змены не набудуць моц да яго поўнага закрыцця. У такіх выпадках можна карыстацца пабочнымі дадаткамі, якія могуць зачыняць іншыя дадаткі, можна перазагрузіць прыладу ці ачысціць дадзеныя дадаткі ў наладах сістэмы "Налады->Дадаткі->Кіраванне дадаткамі-><Дадатак мэта>" і націснуць "Ачысціць дадзеныя.
Выдаленне праверкі ліцэнзіі
- Выкарыстоўвайце толькі арыгінальны apk ад распрацоўніка;
- Доўгае націсканне на дадатак і абярыце "Выдаліць праверку ліцэнзіі";
- Выберыце "Аўтаматычны рэжым!" і пратэстуйце дадатак з залучаным Інтэрнэтам;
- Калі вынік Вам не падабаецца, паспрабуйце таксама "Аўтаматычны рэжым! (Інверсны)" ці "Экстрэмальны рэжым!";
- Калі Вам пашанцуе, той дадатак стане зарэгістраваным;
- Для аднаўлення дадатку ў зыходны стан націсніце "Выдаліць ODEX са зменамі" ці "Аднавіць з рэз.копіі!".
Выдаленне рэкламы:
- Доўгі націск на дадатак і абярыце "Выдаліць рэкламу!";
- Запусціце і пратэстуйце дадатак;
- Калі Вам пашанцуе, рэкламы ў дадатку не будзе ці стане менш;
- Для аднаўлення дадатку ў зыходны стан націсніце "Выдаліць ODEX са зменамі" ці "Аднавіць з рэз.копіі!".
Карыстальніцкі патч:
- Доўгі націск на дадатак, затым абярыце "Карыстальніцкі патч!";
- Запусціце і пратэстуйце дадатак;
- Калі Вам пашанцуе, патч зробіць неабходнае;
- Для аднаўлення дадатку ў зыходны стан націсніце "Выдаліць ODEX са зменамі" ці "Аднавіць з рэз.копіі!".
Змяніць дазволы для дадатку:
- Доўгі націск на дадатак, затым абярыце "Змяніць дазволы для дадатку";
- Націсніце на дазвол, каб яго выключыць (стане чырвоным);
- Націсніце на дазвол, каб яго ўключыць(стане зялёным);
- Націсніце "Ўжыць і перазагрузіць".
Стварыць зменены apk:
- Доўгі націск на дадатак, затым абярыце "Стварыць зменены apk";
- Абярыце выгляд патча для змены APK;
- Зменены APK файл будзе ляжаць у /sdcard/LuckPatcher/Modified/ ;
- Але вы павінны помятаць і ведаць, што калі дадатак працуе пасля патчаў, гэта не азначае, што ён будзе працаваць пасля таго, як быў перасабраны на выснове тых жа патчаў, пры гэтым дадатак атрымвае магчымасць праверыць сябе на змены ў сваім кодзе і подпісе.
Меню патчаў::
-----------------
Выдаліць праверку ліцэнзіі - Дадатак-мэта абавязкова павінен быць ад распрацоўніка і з яго подпісам, а не зменены ўжо кімсьці. Для дадатковага эфекту патчаў неабходны усталяваны GooglePlay (Google market) з уведзеным у яго дзейным акаўнтам і ўлучананым інтэрнэтам пры першым запуску дадатку-мэты. Спрабуйце спачатку схаваць праверку ліцэнзіі з дапамогай "Аўтаматычны рэжым!", калі не дапаможа спрабуйце "Экстрэмальны рэжым!", "Ручное кіраванне!". Калі выкліча крытычныя памылкі, можна паспрабаваць выбраць толькі некаторыя шаблоны ў "Выбраць шаблоны"
Выдаліць праверку ліцэнзіі (Аўтаматычны рэжым!) - спрабуе схаваць праверку ліцэнзіі. Выкарыстоўвае толькі асноўныя шаблоны для большай стабільнасці дадатку пасля патчаў. Падыдзе для большасці дадаткаў з немудрагелістай абаронай(калі адсотак поспеху занадта малы, пры запуску дадаткі неабходны улучаны інтэрнэт для дадатнага выніку).
Выдаліць праверку ліцэнзіі (Аўтаматычны рэжым! (Інверсны)) - Таксама самае, што і "Аўтаматычны рэжым!", але з некаторымі зменамі, якія могуць дапамагчы ў выпадках, калі "Аўтаматычны рэжым!" не дапамог.
Выдаліць праверку ліцэнзіі (Экстрэмальны рэжым!) - спрабуе схаваць праверку ліцэнзіі. Выкарыстоўвае ўсе шаблоны. Дадатак можа паводзіць сябе нестабільна, найчасцей гэта выяўляецца пры старце дадатку з вымкнутым Інтэрнэтам, часам дапамагае некалькі спроб запусціць яго, змена арыентацыі прылады ці адключэнне "Аўто заваротак" у прыладзе(калі адсотак поспеху занадта малы, пры запуску дадаткі неабходны улучаны інтэрнэт для дадатнага выніку).
Выдаліць праверку ліцэнзіі (Ручное кіраванне!) - спрабуе схаваць праверку ліцэнзіі метадам перабору варыянтаў аб'екта ліцэнзіі. Такім чынам, у аўтаматычным рэжыме Вы патрывалі няўдачу, тады ў Вас застаецца яшчэ адзін шанец - гэта ручны рэжым (Ручное кіраванне!). У гэтым рэжыме дадатак-мэта будзе адсканавана на ўсе аб'екты падобныя на аб'ект ліцэнзіі, праблема ў тым, што падобнымі аб'ектамі могуць апынуцца табліцы колераў, дазволаў, націскаў клавіш, ды што заўгодна... І з гэтага дастатку аб'ектаў трэба знайсці адзін адзіны які з'яўляецца ліцэнзіяй. Як гэта зрабіць? Калі Вы ўжывяце ручны рэжым, будзе паказаны дыялог, у якім адразу трэба націснуць кнопку "Backup", каб захаваць копію арыгінальнага стану. Зараз абіраем аб'ект нумар 1 і націскаем кнопку "~Патч~", а зараз запускаем кнопкай "Запуск" і глядзім ці знік запыт на ліцэнзію, калі просіць паўтарыць запыт на ліцэнзію ціснем паўтарыць з залучаным інтэрнэтам (найчасцей пры патчы няправільнага аб'екта дадатак будзе дзіка глючыць), калі ў нас нічога не выйшла з гэтым аб'ектам і дадатак не стаў ліцэнзійным, ціснем у дыялогу патч ёра "Restore", каб вярнуць усё ў зыходны некрануты стан і абіраем ужо іншы аб'ект і паўтараем працэдуру... і так датуль, пакуль не даможамся жаданага. Калі вынік дадатны, то націсніце "Фіксацыя", каб зафіксаваць усе змены ў ODEX - гэта патрэбна, каб змены занесеныя патчам не зніклі з часам, вярнуўшы дадатак у зыходны стан. Можна яшчэ захаваць патрэбны аб'ект у карыстацкі патч націснуўшы "Запісаць аб'ект як карысцяў. патч!" і даць яго іншым людзям. Але трэба памятаць, што нумары аб'ектаў змяняюцца з кожнай новай версіяй дадатку, і такі карыстацкі патч можа быць несапраўдным для наступных версій. Ці можна проста паведаміць нумар аб'екта іншым людзям, каб ім не трэба было перабіраць (найчасцей патрэбен улучаны інтэрнэт для дадатнага выніку).
Выдаліць праверку ліцэнзіі (Абраць шаблоны) - спрабуе схаваць праверку ліцэнзіі абранымі групамі патчаў
Выдаліць рэкламу! - спрабуе схаваць рэкламу Google з дадатку. Калі дадатак пазначаны чырвоным і рэклама ўсё ж у ім ёсць, можна паспрабаваць схаваць яе адтуль, ужыўшы патч. Часам гэта дапамагае.
Выдаліць ODEX са зменамі - падаляе ODEX-файл са зменамі, аднаўляючы дадатак у зыходны арыгінальны стан.
Змяніць дазволы. Захоўвае арыгінальны подпіс. Небяспечны метад. - выдаляе і ўлучае абраныя дазволы для дадаткаў (рэдагуе сістэмны packages.xml). Магчымасць не агаданая ў Android па змаўчанні, таму на некаторых прашыўках можа паводзіць сябе вельмі некарэктна. Магчымыя цыклічныя перазагрузкі і іншыя непрыемнасці, таму раю рабіць рэзервовую копію сістэмы пры першым цесце. Але найчасцей робіць свая справа. У мяне да прыкладу на прыладзе аніразу праблем не было.
Уключыць кампаненты метад 'pm disable' - выдаляе і ўлучае назад абраныя дазволы, сэрвісы, актывіці і іншае. Магчымасць закладзеная ў Андроід, а таму нічым страшным не пагражае, акрамя непрацаздольнасці дадатку, але ўсё адключанае заўсёды можна ўключыць назад. Звярніце ўвагу, што пры такім метадзе, дадатак мае магчымасць уключыць усё назад падчас запуску.
Змяніць дазволы і актывіці. Захоўвае арыгінальны подпіс. Бяспечны метад. - выдаляе і ўлучае назад абраныя дазволы і актывіці метадам перазборкі дадатку, але дадатак у фінальнай стадыі не падпісваецца іншым подпісам, пакідаючы арыгінальную. Такі метад працуе толькі для сістэмных дадаткаў, або пры ўжытым патчы Андроіда "Адключыць праверку цэласці apk", але ў гэтым выпадку ужо з усімі дадаткамі.
Змяніць дазволы і актывіці. Перасабраць і ўсталяваць. - выдаляе і ўлучае назад абраныя дазволы і активити метадам перазборкі дадатку, але ўлічвайце, што такі дадатак будзе перападпісаны, а такім чынам арыгінальны подпіс будзе згублены, а таму, калі дадатак правярае свой подпіс, яно будзе капрызнічаць.
Стварыць зменены apk - Перазбірае ўсталявальны пакет дадатку са зменамі на аснове розных патчаў. Але вы павінны памятаць і ведаць, што калі дадатак працуе пасля патчаў, гэта не значыць, што яно будзе працаваць пасля таго, як будзе перасабрана на аснове тых жа патчаў, бо пры гэтым дадатак атрымвае магчымасць праверыць сябе на змены ў сваім кодзе і подпісе.
Патчыць пры перазагрузцы - На дадзены момант, функцыя састарэла, бо ўсе змены, якія вы робіце з дадаткамі захоўваюцца ў ODEX і ім няма куды дзецца, падстрахоўка, якая дадае дадаткі ў загрузны ліст, не неабходна. Гэта можа спатрэбіцца толькі ў адным выпадку, калі карыстальніцкі патч змяняе бібліятэкі ".so" дадатку, але тады ў самым патчы будуць указанні, што неабходна дадаць дадатак ў загрузны ліст;
Патчар! - Патчыць вылучаныя файлы па ўведзеных шаблонах. Зручны пры адладцы дадаткаў;
Зрабіць рэзервовую копію apk файлу - Робіць рэзервовую копію дадатку капіяваннем apk-файла ў тэчку /sdcard/LuckyPatcher/Backup/;
Рэзервовая копія налад дадатку - Робіць рэзервовую копію дадзеных дадатку з унутранай памяці ў тэчку /sdcard/LuckyPatcher/Backup/;
Пераўсталяваць apk файл - Аднаўляе дадаткі пераўсталёўкай apk-файла які ляжыць ў тэчцы /sdcard/LuckyPatcher/Backup/;
Аднаўлення налад дадатку - Аднаўляе дадзеныя дадатку, якія захоўваюцца ў ўнутранай памяці ў тэчцы /data/data/імя_пакета_дадатку/;
Ужыць усе патчы да dalvik-cache! - Па змаўчанні, усе змены захоўваюцца ў odex-файле, пасля выдалення якога дадатак набывае некрануты стан. Часам дадатак правярае наяўнасць у сябе odex файла і мае патрэбу прапатчыць толькі dalvik-cache, але аднавіць яго можна будзе толькі пераўсталёўкай;
Зрабіць рэзервовую копію apk. - На sdcard у тэчку дадзеных Lucky Patcher-а робіцца рэзервовая копія apk-файла дадатку, з якога можна пераўсталяваць і аднавіць дадатак;
Выдаліць dalvik-cache дадатку! - Для эканоміі месца, можна выдаліць dalvik-cache дадатку пасля патчаў і стварэння odex-файла, але калі odex не падхопіцца дадаткам, яно стане непрацоўным (неабходна яго пераўсталяваць);